ВАШЫНГТОН. Белы дом заявіў, што сьмертаносны антракс, які выкарыстоўваўся ў тэрарыстычных акцыях у Амэрыцы, хутчэй за ўсё паходзіць з амэрыканскай крыніцы. Прэсавы сакратар Ары Флэйшэр на брыфінгу сказаў, што хоць яшчэ няма канчатковых вынікаў дасьледаваньня, але ўсё паказвае на тое. Пазьней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў журналістам, што амэрыканскі ўрад зьбірае як мага больш інфармацыі пра гэта і як толькі будуць вядомыя канчатковыя вынікі, яны будуць даведзеныя да ведама амэрыканскага народу.