ПОРТ-А-ПРЭНС. ГАІЦІ. На Гаіці ўчора была зробленая спроба зьвяржэньня прэзыдэнта Жана-Бэрнара Арыстыда.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што ў перастрэлцы з бунтаўшчыкамі былі забітыя два ахоўнікі прэзыдэнцкага палацу.
Арыстыд і ягоная сям’я не пацярпелі. Сямёра бунтаўшчыкоў затрыманыя.
Пакуль не вядома, хто арганізаваў спробу перавароту.
Арыстыд – першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Гаіці. У сталіцы краіны Порт-а-Прэнсе адбыліся шматтысячныя дэманстрацыі ў падтрымку Арыстыда.