Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Міністар абароны ЗША прыбывае ва Ўзбэкістан


ТБІЛІСІ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд прыбывае сёньня ва Ўзбэкістан. Кіраўнік Пэнтагону будзе мець перамовы з узбэцкім кіраўніцтвам пра ход ваеннай апэрацыі ў Афганістане і пэрспэктывах узаемадзеяньня дзьвюх краінаў у барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Учора Дональд Рамсфэльд завершыў паездку па краінах Каўказу. У Баку, Ерэване і Тбілісі ён сустрэўся зь лідэрамі Азэрбайджану, Армэніі і Грузіі. Пасьля пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі ЗША ў Афганістане гэтыя краіны адчынілі свае паветраныя прасторы амэрыканскім ваенна-паветраным сілам. Міністар абароны ЗША паведаміў, што ў найбліжэйшы час амэрыканскі Кангрэс можа адмяніць шэраг заканадаўчых абмежаваньняў, якія перашкаджаюць пашырэньню ваеннага супрацоўніцтва паміж Вашынгтонам і каўкаскімі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG