Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Сёньня мае ажыцьцявіць пасадку амэрыканскі касьмічны карабель “Індэвар”


Х’ЮСТАН, ЗША. Чакаецца, што сёньня мае ажыцьцявіць пасадку амэрыканскі касьмічны карабель “Індэвар”. Учора ён адстыкаваўся ад Міжнароднай касьмічнай станцыі і ўзяў курс на Зямлю. Апэрацыя адбылася са спазьненьнем, бо непадалёку ад станцыі зьявіўся абломак старой савецкай ракеты. На борце “Індэвару” знаходзіцца былы экіпаж касьмічнай станцыі – расейцы Уладзімер Дзяжураў, Міхаіл Цюрын і амэрыканец Фрэнк Калбэртсан.
XS
SM
MD
LG