Паводле неназванага прадстаўніка прамсакоўскай адміністрацыі Чачні, апэрацыя так званай “зачысткі” пачалася пасьля двух дзён баёў з незалежнікамі за гэты горад.
Былы мэр Грознага Біслян Гантаміраў, які цяпер узнчальвае вайсковую інспэкцыю ў Паўднёвай Чачні, заявіў падчас учорашняй прэсавай канферэнцыі ў Маскве, што дзеяньні сэпаратыстаў ў в Аргуне ёсьць праявай новай стратэгіі. Адпаведна ёй, незалежэнікі не надоўга займаюць горад, а потым адступаюць.
Паводле афіцыйных зьвестак, тры расейскія жаўнеры загінулі і тры былі параненыя на тэрыторыі Чачні за апошнія содні