Бішкек. Сёньня ў сталіцы Кыргызстану адкрываецца двухдзённая міжнародная канфэрэнцыя ў праблеме барацьбы супраць тэрарызму. Яе арганізатарамі – ААН і АБСЭ. Цэнтральная тэма, што будзе абмяркоўвацца, -- узмацненьне намаганьняў з мэтай забесьпячэньня бясьпекі і стабільнасьці ў Сярэдняй Азіі.
Каля 240 прадстаўнікоў з больш чым 60 краінаў і міжнародных арганізацыяў возьмуць удзел у канфэрэнцыі.