Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  ЗША будзе перасьледваць тэрарыстаў


Вашынгтон. Міністар юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт заявіў, што ЗША будуць працягваць перасьлед тэрарыстаў паўсюдна і не абмяжуюцца вайсковай апэрацыяй у адной краіне. Выступаючы ў Лёндане пасьле перамоваў з брытанскім міністрам замежных справаў Дэвідам Бланкеттам, Эшкрафт падкрэсьліў, што трагічныя падзеі 11 верасьня прадэманстравалі, што тэрарызм можа мець міжнародны характар. Эшкрафт не выключае, што Усама Бін Лядан можа быць асуджаны да сьмяротнага пакараньня, калі апынецца перад амэрыканскім судом.
XS
SM
MD
LG