ПАЛАСА ГАЗА, БЛІЗКІ ЎСХОД. У выніку абстрэлу Ізраілем палястынскага лягэру Хан-Юні ў Паласе Газа трое палястынцаў забітыя, прынамсі, 15 чалавек параненыя. Напад на будынак, у якім месьціцца штаб-кватэра “Народнага фронту вызваленьня Палястыны”,быў ажыцьцёўлены ўчора ўвечары. Гэтая групоўка узяла на сябе адказнасьць за нядаўняе забойства міністра турызму Ізраілю.