Газрат Алі, які камандуе сіламі ўсходняга альянсу афганскіх плямёнаў, заявіў, што яго атрады авалодалі адной з дзьвюх вяршыняў у гарах Энзэры Зур. Байцы тэрарыстычнай групоўкі Аль Кайда рассеяліся на мяйсцовасьці пасьля таго, як пячоры ў Тора-Бора былі разбураныя ў начы магутным бамбаваньнем авіяцыі ЗША і туды былі адпраўленыя спецыяльныя часткі амэрыканскіх войскаў.
Камандзер Магамад Заман з Усходняга альянсу абвесьціў часовае спыненьне вагню і патрабаваў ад байцоў Аль Кайды пакінуць Тора-Бору