ПЭКІН. Сёньня Кітай афіцыйна стане сябрам Усясьветнай Гандлёвай Арганізацыі пасьля 15-гадовага чаканьня далучэньня да гэтай міжнароднай структуры з глябальнымі гандлёвымі правіламі.
Сябры Арганізацыі спадзяюцца, што такім чынам будзе адчынены для замежных тавараў і паслугаў гіганцкі рынак з насельніцтвам у адзін мілярд трыста мільёнаў чалавек. Замежныя інвэстары спадзяюцца, што сяброўства ва Ўсясьветнай Гандлёвай Арганізацыі распачне новую эру сацыяльных і эканамічных рэформаў у Кітаі. Урад Кітаю лічыць, што сяброўства ў Арганізацыі адпавядае доўгатэрміновым фундамэнтальным інтарэсам народу КНР.