Прадстаўнік прамсакоўскай адміністрацыі Чачні паведаміў агенцтву АР, што падчас атакаў на расейскія блёк-пасты цягам толькі апошніх содняў загінулі пяцёра і былі параненыя 11 жаўнераў.
Трое зь іх былі забітыя сёньня ў сталіцы Чачні Грозным і ў Ведзяно на поўдні рэспублікі.
У горадзе Аргун, у некалькіх кілямэтрах ад Грознага незалежнікі забілі двух міліцыянтаў і чатырох паранілі.