Кабул. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афгансітану Хамід Карзаі заклікаў насельніцтва краіны садзейнічаць пошукам і затрыманьню тэрарыста нумар адзін Усамы Бін Лядэна і лідэра талібаў мулы Махамада Амара, каб перадаць іх міжнароднаму правасудзьдзю. Карзаі паведаміў, што іхнае месцазнаходжаньне дасюль невядомае. Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што мула Амар нібыта быў захоплены адным з атрадаў пуштунскага камандзіра Накі Булы.
У Кандагары, які ўчора быў здадзены талібамі, сфармаваная спэцыяльная рада для ўрэгуляваньня супярэчнасьцяў паміж пуштунскімі лідэрамі. У ягоны склад увайшлі кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі, палявы камандзір Накібула і былы губэрнатар правінцыі Кандагар Гуль Ага.
Амэрыканскія вайсковыя самалёты тымчасам аднавілі ўдары па горнаму раёну Тора Бора на ўсходзе Афганістану, дзе могуць хавацца лідэры тэрарыстай групоўкі начале зь Бін Лядэнам.