АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Чакаецца, што сёньня Рада Бясьпекі ААН зацьвердзіць стварэньне Часовага ураду ў Афганістане. Тым часам дыпляматы заяўляюць, што Рада Бясьпекі наўрад ці дасьць мандат на разгортваньне ў Афганістане шматнацыянальных сілаў да таго часу, пакуль ня будзе вырашана якая краіна будзе начале гэтых сілаў і якім чынам будзе ажыцьцяўляцца каардынацыя іхных дзеяньняў з кааліцыяй начале са Злучанымі Штатамі, якая вядзе вайну ў Афганістане. Афіцыйныя асобы ААН хочуць каб шматнацыянальныя сілы былі разгорнутыя на прыканцы гэтага месяцу. Пагадненьне, падпісанае ўчора недалёка ад Бону, прадугледжвае разгортваньне такіх сілаў у Афганістане, пад мандатам Рады Бясьпекі ААН.