Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Ва ўзросьце 58 гадоў памёр на рак былы сябра гурту "Бітлз" Джордж Гарысан


ЛЁС-АНЖАЛЕС. У чацьвер у Лёс-Анжалесе ва ўзросьце 58 гадоў памёр на рак былы сябра гурту "Бітлз" Джордж Гарысан. Сьмяротная хвароба была знойдзеная ў яго тры гады таму. У траўні Гарысан меў апэрацыю. Джордж Гарысан быў самым маладым сябрам гурту “Бітлз". Пасьля распаду гурту ў 1970 годзе ён выпусьціў больш за дзясятак сольных альбомаў і быў прад'юсарам шэрагу кінапраектаў.
XS
SM
MD
LG