БОН
У Боне працягваюцца перамовы прадстаўнікоў афганскіх палітычных фракцыяў і этнічных групаў наконт будучыні Афганістану. Напярэдадні фракцыі дамовіліся аб прынцыпах пабудовы пераходнага кааліцыйнага ўраду. Ён будзе ўключаць выканаўчы ворган і больш пашыраную Раду, якая будзе мець некаторыя заканадаўчыя функцыі. Усе чатыры групоўкі, прадстаўленыя на канферэнцыі, атрымаюць сваё прадстаўніцтва ў гэтых ворганах, аднак іхняя структура пакуль няпэўная. Таксама пакуль незразумела, якую ролю будзе адыграваць былы кароль Афганістану Захір Шах. Учора прадстаўнікі Паўночнага Альянсу зьмянілі сваю ранейшую пазыцыю, заявіўшы, што ня стануць пярэчыць супраць разьмяшчэньня ў краіне міжнароднага вайсковага кантынгенту