Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:44 ]  Рада Бясьпекі ААН працягнула гуманітарную праграму для Іраку


НЬЮ-ЁРК Рада Бясьпекі ААН прыняла ў чацьвер рэзалюцыю, якая працягвае да чэрвеня наступнага году гуманітарную праграму для Іраку “нафта ў абмен на прадукты”. На працягу паўгода сябры Рады Бясьпекі павінны ўзгадніць і зацьвердзіць сьпіс тавараў, імпартуемых Іракам, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваеннай прамысловасьці. Расея, якая раней пярэчыла гэтаму пляну, пагадзілася з прапановай ЗША і Вялікай Брытаніі ўзмацніць кантроль за пастаўкамі. У сваю чаргу, ЗША выказалі гатовасьць разгледзець пытаньне аб магчымым пераглядзе міжнародных санкцыяў супраць Іраку, уведзеных 11 гадоў таму
XS
SM
MD
LG