Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:43 ]  Эўракамісія выдаткуе каля 90 мільёнаў даляраў на гуманітарную дапамогу Афганістану


БРУСЕЛЬ Эўракамісія выдаткуе каля 90 мільёнаў даляраў на гуманітарную дапамогу ў Афганістане на працягу наступных некалькіх гадоў, паведаміў камісар Эўразьвязу ў пытаньні разьвіцьця Рол Нельсан. Ён заявіў, што міжнародныя донары і гуманітарныя агенцыі павінны падрыхтавацца да доўгатэрміновай праграмы дапамогі Афганістану. Напярэдадні свайго візіту ў Афганістан і Пакістан, які пачнецца ў панядзелак, Нэльсан паведаміў, што міжнародная супольнасьць мусіць прадэманстраваць гуманітарны запас трываласьці, каб не расчараваць тых, хто разьлічвае на зьнешнюю дапамогу. У дадатак да паставак ежы і лекаў афганскім уцекачам донары павінны дапамагчы ў разьмініраваньні краіны, лічыць Нельсан. Сёньня ў Іране былі разгорнутыя пункты збору ежы, адзежы і грашовых ахвяраваньяў для афганцаў
XS
SM
MD
LG