Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:37 ]  Шэраг краінаў супраць пашырэньня вайны на іншыя рэжымы


Прага. Прадстаўнікі шэрагу краінаў выказалі свае засьцярогі і супраціў пашырэньню вайны на чале з ЗША супраць тэрарызму. Выступаючы ў Бундэстагу канцлер Шродэр заявіў, што Нямеччына падтрымлівае апэрацыю ў Афганістане, але мае засьцярогі адносна пашырэньня аперацыі на іншыя краіны, такія як Ірак і Самалі. Міністар абароны Францыі Рышар адзначыў, што Парыж таксама не перакананы, што ваенная аперацыя супраць Іраку ды іншых краінаў неабходная. Старшыня Арабскай Лігі Амр Муса заявіў, што арабскі сьвет у ніякім разе не падтрымае ўдараў супраць Іраку і што гэта можа прывесьці да развалу анты-тэрарыстычнай кааліцыі. Раней прэзыдэнт ЗША сказаў, што “ вайна супраць тэрарызму не абмяжуецца Афганістанам”. Учора ён прыгразіў Багдаду непрадказальнымі вынікамі, калі Ірак паўторна не прыме міжнародных інспэктараў для кантролю за сваімі ваеннымі праграмамі.
XS
SM
MD
LG