Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:27 ]  Працягваецца амэрыканская місія міру на Блізкім Усходзе


Рамала. Амэрыканскі пасланьнік Энтані Зіньні правёў сёньня перамовы з палестынскім лідэрам Арафатам наконт заканчэньня апошняга, 14-цімесячнага ізраільска-палестынскага канфлікту. Зіньні спрабуе дасягнуць спыненьня агню, якое б дазволіла пачаць перамовы наконт ажыцьцяўленьня мірнага пляну. Паводле ЗША, ён застанецца ў рэгіёне, пакуль не дасягне нейкіх вынікаў. Учора, амэрыканскі пасланьнік сустрэўся з прадстаўнікамі Ізраілю, у тым ліку з прэм’ерам Шаронам. Перамовы азмрочаныя новымі інцыдэнтамі, у якіх загінулі тры палестынцы і тры ізраільцы. Сёньня, з пасярэдніцкай місіяй накіраваўся на Блізкі Ўсход расейскі пасланьнік Андрэй Удовін.
XS
SM
MD
LG