Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Сёньня ў Боне прадстаўнікі розных фракцыяў Афганістану вялі неафіцыйныя перамовы


БОН. Сёньня прадстаўнікі розных палітычных сілаў Афганістану, экспэрты Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і дыпляматы ў чаканьні іншых дэлегатаў, якія мусяць прыехаць у Бон для перамоваў адносна стварэньня новага постталібанскага афганскага ўраду, праводзілі неафіцыйныя перамовы. Афіцыйныя перамовы мусяць распачацца заўтра. Адмысловы высланьнік Злучаных Штатаў Джэймс Добінс сказаў, што ён ужо знаёмы з пазыцыяй прыхільнікаў былога караля Афганістану Захір Шаха, якога падтрымлівае так званая група Цыпрус, што рэпрэзэнтуе афганскіх уцекачоў у Іране. Учора кіраўнік Паўночнага Зьвязу Бурханутдзін Рабані, які кантралюе большую частку краіны выказаў сумнеў, што гэтая сустрэча прынясе хуткія вынікі ў справе стварэньня новага ўраду. Але менавіта хуткае стварэньне ўраду меў на ўвазе адмысловы высланьнік ААН у справах Афганістану Лахдар Брахімі, які сказаў: “Мы павінны атрымаць пераходную ўладу як мага хутчэй. Усе бакі пагадзіліся, што гэта неабходна і хуткасьць тут вельмі істотная. Мы ня можам губляць часу на гэтае пытаньне. Гэта павінна быць зроблена настолькі хутка, наколькі гэта магчыма. Тым часам прэсавы сакратар Брахімі – Ахмэд Фаўзі сказаў, што шматнацыянальныя сілы з мандатам ААН будуць найлепшай гарантыяй стабільнасьці ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG