Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:41 ]  Заўтра дыпляматы ЗША паспрабуюць узнавіць мірны працэс на Блізкім Усходзе


ЭРЭЦ (кантрольна-прапускны пункт на ізраільска-палестынскай мяжы). У той час, як пасярэднікі са Злучаных Штатаў узнавілі свае намаганьні ў справе разьвязаньня на Блізкім Усходзе, іслямскі баявік падарваў сябе каля КПП Эрац. Сёньня ж ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон аднавіў патрабаваньне пра сямідзённую абсалютную цішыню, перад тым, як мірная ізраільска-палестынская дамова пачне працаваць. Мірная дамова патрабуе каб Ізраіль вывеў свае сілы з Палестынскай аўтаноміі, скасаваў абмежаваньні на падарожжы і спыніў пабудову гэбрайскіх паселішчаў на Заходнім беразе і ў Паласе Газа. Палестынцы адхілілі ізраільскае патрабаваньне як хітрасьць, разьлічаную на тое, каб пазьбегнуць выкананьня сваіх абавязкаў і абвінавацілі Шарона ў тым, што ваенныя ўдары апошніх дзён, былі спосабам сабатажу мірных намаганьняў місыі ЗША. Два дыпляматы ЗША – намесьнік дзяржаўнага сакратара Ўільям Бурнс і адстаўны гэнэрал Энтані Зінні сёньня прыедуць у рэгіён. Заўтра яны сустрэнуцца з Арыэлем Шаронам і Шымонам Пэрасам, а ў сераду – зь лідарам Палестынскае аўтаноміі Ясірам Арафатам.
XS
SM
MD
LG