МАСКВА
Гэнеральны сакратар НАТО Джордж Робінсан заявіў пасьля сустрэчы з Уладзімерам Пуціным, што меў з расейскім прэзыдэнтам пробную дыскусію наконт магчымых сфэраў супрацоўніцтва. Гэтыя сфэры ўключаюць барацьбу з тэрарызмам, прадухіленьне распаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня і міратворчыя намаганьні на Балканах. Робертсан паведаміў, што Расея не патрабуе для сабе права вета на пашырэньне НАТО. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін зноў паўтарыў, што Расея не імкнецца ў НАТО, але паведаміў, што Масква гатовая пайсьці на ўзмацненьне супрацоўніцтва з блёкам. “З аднаго боку, Расея не стаіць у чарзе на прыём у НАТО, але з іншага, гатовая разьвіваць дачыненьні так далёка, як да гэтага гатовы Паўночнаатлянтычны альянс,” -- заявіў Пуцін