Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Македонскі парлямэнт сёньня прыняў адстаўку трох міністраў і чатырох намесьнікаў міністраў


СКОП’Е Македонскі парлямэнт сёньня прыняў адстаўку трох міністраў і чатырох намесьнікаў міністраў, якая пагражае сарваць працэс мірнага ўрэгуляваньня ў краіне. Гэта адбылося пасьля таго, як Сацыял-дэмакратычная партыя вырашыла пакінуць урад у знак пратэсту супраць, як яны сказалі, жорсткай палітыкі да этнічных альбанцаў. Прэм’ер-міністр Любча Георгіеўскі заклікаў лідараў партыі зьмяніць сваё рашэньне, але ня здолеў пераканаць іх. Пакуль не зразумела, ці прызначыць парлямэнт новых сябраў ураду альбо ўрад у такім складзе будзе існаваць да наступных выбараў
XS
SM
MD
LG