Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Іжорскі завод адправіў ядзерны рэактар зь Пецярбургу ў Іран


Санкт-Пецярбург. Іжорскі завод адправіў ядзерны рэактар зь Пецярбургу ў Іран. Была праведзеная афіцыйная цырымонія, якой скончылася трохгадовае будаўніцтва рэактару, што мусіць морам прыбыць праз месяц на Бушэрскую АЭС у Іране. Расея падпісала кантракт на будаўніцтва першай іранскай АЭС да 2003 году за прыблізна 800 мільёнаў даляраў. ЗША крытыкуюць гэтае пагадненьне, пабойваючыся, што Іран зможа выкарыстаць расейскія ядзерныя тэхналёгіі для стварэньня ядзернай зброі. Расейскія ды іранскія чыноўнікі кажуць, што станцыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў мірных мэтах і будзе знаходзіцца пад міжнародным кантролем.
XS
SM
MD
LG