Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:46 ]  Міністэрства абароны ЗША паведамляе, што вакол паўночнага афганскага гораду Кундуз працягваюцца жорсткія баі


Вашынгтон. Міністэрства абароны ЗША паведамляе, што вакол паўночнага афганскага гораду Кундуз працягваюцца жорсткія баі. У Кундузе некалькі тысячаў байцоў Талібану ды іхніх хаўрусьнікаў супрацьстаяць апазыцыйным сілам. Міністар Рамсфэлд сказаў сёньня, што падазрае належнасьць байцоў у Кундузе да арганізацыі Аль-Каіда, чые збольшага арабскія сілы былі галоўным вайсковым складнікам Талібану. Кіраўнік амэрыканскае кампаніі ў Афганістане генэрал Томі Франкс заявіў, што ў Кундузе трымаюцца ад 2 да 3 тысячаў байцоў. Старшыня аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША Рычард Маерс таксама выдзеліў Кундуз як найбольш прыкметны пункт супраціву, які застаўся на поўначы Афганістану пасьля адступленьня талібаў на поўдзень. Перамовы пра капітуляцыю талібаў у Кундузе скончыліся нічым. Гэта прызнаў прадстаўнік Паўночнага альянсу.
XS
SM
MD
LG