РЫМ
Улады італьянскай сталіцы імкнуцца не дапусьціць беспарадкаў у сувязі з правядзеньнем сёньня у Рыме двух дэманстрацыяў. Паводле ацэнак паліцыі, у іх могуць узяць удзел да 100 тысячаў чалавек.
Партыя прэм`ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі арганізуе мітынг на галоўнай плошчы Рыма, каб выказаць падтрымку антытэрарыстычнай кампаніі ЗША ў Афганістане. Адначасова па цэнтральным вуліцам Рыму пройдуць удзельнікі антываеннага маршу. Улады гораду прыпынілі працу мэтро, зьмянілі маршруты аўтобусаў, перакрылі шэраг вуліцаў. Сёлета ў ліпені падчас саміту вялікай сямёркі ў Генуе ў выніку сутыкненьняў паміж паліцыяй і антыглябалістамі загінуў адзін чалавек і сотні былі параненыя