Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  Прадстаўнікі арабскіх краінаў ставяць пад сумненьне рашэньне Джорджа Буша адмовіцца сустрэцца з Ясэрам Арафатам


НЬЮ-ЁРК Прадстаўнікі арабскіх краінаў ставяць пад сумненьне рашэньне прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша адмовіцца сустрэцца з лідарам палестынцаў Ясэрам Арафатам падчас генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Міністр замежных справаў Савудаўскай Арабіі прынц Саўд аль Фэйзал выказаўся, што рашэньне Буша можа “прымусіць ненармальнага чалавека яшчэ больш звар`яцець”. Палестынскі міністр Набіл Шаат адзначыў, што ЗША маюць патрэбу ў больш “цьвярозым і рацыянальным” падыходзе. Памочнік прэзыдэнта ЗША ў справах нацыянальнай бясьпекі Кандаліна Райз адзначыла, што Арафат не зрабіў дастаткова, каб дыстанцавацца ад арганізацыяў, якія ЗША лічаць тэрарыстычнымі. Разам з тым дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што сустрэча Буша і Арафата ўсё ж можа адбыцца
XS
SM
MD
LG