ВАШЫНГТОН
У ЗША аб`яўлена, што адзін з супрацоўнікаў паштовага адьдзяленьня дзярждэпартамэнту захварэў на лёгачную форму сыбірскай язвы. Колькасць зарэгістраваных выпадкаў антраксу за апошнія тры тыдні дасягнула ў ЗША 13 чалавек, уключна 7 выпадкаў лёгачнай формы і шэсьць – менш небясьпечнай скураной формы гэтай хваробы. Тры чалавекі памерлі. Лідар сэнацкай большасьці Том Дэшл паведаміў, што ў ягоным офісе дасюль не ўдалося цалкам зьнішчыць споры антраксу і што частка памяшканьняў Сэнату будзе зачыненая на выхадныя для дэзынфекцыі.