Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Гаўер Саляна сустрэнецца сёньня з прэзыдэнтам Македоніі Барысам Трайкоўскі


СКОП`Е Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Гаўер Саляна сустрэнецца сёньня з прэзыдэнтам Македоніі Барысам Трайкоўскі, а таксама з палітычнымі лідарамі македонцаў і альбанцаў. Мірнае пагадненьне, падпісанае ў жніўні, дасюль не зацьверджанае македонскім парлямэнтам. Пагадненьне ўводзіць канстытуцыйныя зьмены, якія паляпшаюць правы альбанскай мяньшыні у абмен на разбраеньне альбанскіх баявікоў. Учора, прэзыдэнт Македоніі Трайкоўскі заклікаў прэзыдэнта ЗША Буша падтрымаць пэўныя зьмены ў фармулёўцы мірнага пагадненьня. Трайкоўскі прапануе замест прыняцьцця асобных паправак заявіць у Канстытуцыі аб роўных правах для ўсіх грамадзянаў краіны. Трайкоўскі лічыць, што без гэтага парлямэнт не падтрымае зьмест пагадненьня
XS
SM
MD
LG