РАМАЛАХ (Палестынская Аўтаномія). Сёньня палестынскія ўлады адхілілі ўльтыматум Ізраілю выдаць забойцаў ізраільскага міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхваама Зэві, альбо трапіць у катэгорыю тых, хто хавае тэрарыстаў. Палестынскі міністар інфармацыі Ясір Абэд Рабо заявіў, што “мы ніколі ня будзем прыймаць ніякіх ультыматумаў”. У той самы час палестынскія ўлады – сказаў Рабо – будуць паважаць падпісанае тры тыдні таму замірэньне з Ізраілем. У месьце Паласа Газа палестынскі міністар міжнароднага супрацоўніцтва Набіл Шаат сказаў, што ў дамове з Ізраілем не было пункту пра выдачу падазроных асобаў, але яна прадугледжвае арышты падазроных у забойствах, альбо плянаваньні забойстваў.