Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Пакістанскі гэнэрал Рашыд Кюэршы паведаміў, што Індыя разгортвае свае фармаваньні на мяжы ў раёне Кашміру


ІСЛЯМАБАД. Пакістанскі гэнэрал Рашыд Кюэршы паведаміў, што Індыя разгортвае свае фармаваньні на мяжы ў раёне Кашміру – штату, які быў аб’ектам двух войнаў паміж Індыяй і Пакістанам. “Пакістанскія ўзброеныя сілы цалкам усьведамляюць сытуацыю і знаходзяцца ў стане падвышанай боегатовасьці, каб сарваць якія заўгодна зламысныя намеры і дзеяньні”. Сказаў гэнэрал Кюшэры. У панядзелак, напярэдадні прыезду ў Дэлі дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Коліна Паўэла Індыя абстраляла пакістанскую тэрыторыю ў гэтым раёне. Індыя адрынае цьверджаньні пра перамяшчэньні войска і заяўляе пра надуманасьць пакістанскіх абвінавачаньняў.
XS
SM
MD
LG