ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскі лідэр Ясір Арафат сказаў, што палестынская дзяржава мусіць быць створаная як мага раней. Арафат выступіў з такой заявай на прэсавай канфэрэнцыі ў Газе, вярнуўшыся з паездкі ў Брытанію, Ірляндыю і Нідэрлянды. Ідэю стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы падтрымваюць прэзыдэнт Злучаных Штатаў Буш і брытанскі прэм’ер Блэйр. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сёньня таксама выказаўся ў падтрымку незалежнай палестынскай дзяржавы, аднак заявіў, што Арафат мусіць стрымаць палестынскі гвалт супраць Ізраілю.