Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:02 ]  Індыя выказала сваю нязгоду зь сёньняшнімі выказваньнямі дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Коліна Паўэла


НЬЮ-ДЭЛІ. Індыя выказала сваю нязгоду зь сёньняшнімі выказваньнямі дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Коліна Паўэла пра тое, што спрэчка вакол Кашміру – гэта галоўная праблема дачыненьняў Індыі з Пакістанам. Прэсавы сакратар Міністэрства Замежных Справаў Індыі Нірупама Рао сказала журналістам, што праблема – ня сам Кашмір, а, як яна выказалася, падтрымваны Пакістанам «тэрарызм» у гэтай правінцыі. Міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандэс заявіў, што Індыя будзе працягваць карныя акцыі супраць кашмірскіх паўстанцаў. Гэтая заявы былі зробленыя перад самым прылётам Паўэла ў Нью-Дэлі.
XS
SM
MD
LG