Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:44 ]  Мэры Робінсан заявіла сёньня, што гуманітарны крызіс пагражае амаль сямі мільёнам афганцаў


ЛЁНДАН Кіраўнік ведамства ААН у справе правоў чалавека Мэры Робінсан заявіла сёньня, што гуманітарны крызіс пагражае амаль сямі мільёнам афганцаў. Паводле Робінсан, гуманітарная катастрофа і голад у Афганістане могуць дасягнуць такіх памераў, як у Руандзе ў сярэдзіне 90-х. Мэры Робінсан зноў заклікала ЗША часова спыніць бамбаваньні Афганістану, каб даставіць гуманітарную дапамогу насельніцтву краіны Улады Ірану пабудавалі тры новыя лягеры для ўцекачоў на мяжы з Афганістанам. У Іране ўжо знаходзіцца каля 2 мільёнаў афганцаў. Тэгеран зачыніў мяжу з Афганістанам, каб не дапусьціць новага прытоку ўцекачоў пасьля пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі ЗША.
XS
SM
MD
LG