КАРАЧЫ
Тысячы дэманстрантаў уступілі ў сутычкі з паліцыяй падчас антыамэрыканскай дэманстрацыі ў пакістанскім горадзе Карачы. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і страляла ў паветра, каб стрымаць амаль 20-тысячны натоўп дэманстрантаў. Маніфэстанты таксама стралялі ў адказ -- у выніку два паліцыянты параненыя.
У Інданезыі каля 500 чалавек правялі дэманстрацыю пратэсту каля амэрыканскай амбасады ў Джакарце.
Тысячы дэманстрантаў прынялі ўдзел ў антыамэрыканскіх дэманстрацыях па ўсёй тэрыторыі Ірану. У паўночным ліванскім горадзе Трыпалі ўдзел у дэманстрацыі ўзялі каля трох тысячаў чалавек.