ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскі лідэр Ясір Арафат паведаміў, што ў яго не заплянавана новых сустрэчаў зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам для працягу дыскусіяў над умацаваньнем нетрывалага замірэньня. Арафат сказаў, што ён «ня мае ўяўленьня» калі б такая сустрэча магла адбыцца. На перамовах 26 верасься Арафат і Пэрэс дамовіліся аб захадах для ўмацаваньня замірэньня паміж Ізраілем і палестынцамі і вырашылі сустрэцца зноў на наступным тыдні, аднак такая сустрэча дагэтуль так і не адбылася з прычыны працягу гвалтоўных сутычак. Учора ў розных інцыдэнтах былі параненыя двое палестынцаў і адзін ізраілец.