Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:22 ]  Распараджальны дырэктар Міжнароднага Валютнага Фонду Горст Кёлер прыбывае сёньня з трохдзённым візытам у Маскву


МАСКВА. Распараджальны дырэктар Міжнароднага Валютнага Фонду Горст Кёлер прыбывае сёньня з трохдзённым візытам у Маскву. Кёлер правядзе перамовы з высокімі ўрадоўцамі, падчас якіх абмяркуе хаду структурных рэформаў у Расеі, а таксама глябальныя эканамічныя праблемы. Мяркуецца, што Кёлер сустрэнецца з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, прэм’ер-міністрам Міхаілам Касьянавым, міністрам эканамічнага разьвіцьця й гандлю Германам Грэфам і старшынём Нацбанку Віктарам Гярашчанкам. Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын паведаміў, што ў бюджэце Расеі на 2002 год не прадугледжваецца ніякіх пазыкаў ад Міжнароднага Валютнага Фонду. Расея ўжо вінаватая Фонду 10 мільярдаў 800 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG