Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:06 ]  Завершылася сустрэча міністраў фінансаў “вялікай сямёркі” і Расеі


ВАШЫНГТОН. Міністры фінансаў краінаў “вялікай сямёркі” і Расеі дамовіліся пра сумесныя дзеяньні з мэтай паляпшэньня пакажчыкаў эканамічнага разьвіцьця пасьля нядаўніх тэрактаў у ЗША. У сумеснай заяве, надрукаванай пасьля завяршэньня сустрэчы ў Вашынгтоне, яе удзельнікі абавязаліся таксама скаардынаваць намаганьні па адшуканьні фондаў, якія выкарыстоўваюцца для фінансаваньня тэрарыстычных арганізацыяў і краінаў, што падтрымліваюць тэрарыстаў. У дакумэнце адзначаецца наяўнасьць пэўнай эканамічнай нявызначанасьці ў выніку падзеяў 11 верасьня, аднак міністры выказваюць упэўненасьць у магчымасьці хуткага эканамічнага росту ў вядучых прамыслова разьвітых краінах.
XS
SM
MD
LG