Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  У краінах Эўропы працягваецца сьледства ў справе дзейнасьці тэрарыстычных груповак


БЭРЛІН. У краінах Эўропы працягваецца сьледства ў справе дзейнасьці тэрарыстычных груповак, пачатае пасьля тэрактаў у ЗША. Паліцыя нямецкага места Гамбург знайшла доказы сувязі паміж некалькімі тэрарыстамі, якія захапілі 11 верасьня самалёты Злучаных Штатаў і створанай бін Ладэнам арганізацыяй “Аль-Каэда”. Гэтыя людзі нейкі час жылі ў Гамбургу. Сёньня ж у Вялікай Брытаніі два чалавекі паўсталі перад судом, паводле абвінавачаньняў у сувязях з тэрарыстычнымі групоўкамі. Аднаго зь іх падазраюць у стварэньні цэнтру падрыхтоўкі іслямскіх экстрэмістаў, а другога – у тым, што ён навучаў кіраваць самалётам людзей, якія пазьней сталіся выканаўцамі тэрактаў у Злучаных Штатах. Паводле кіраўніка румынскай разьведкі Раду Цімафце, спэцслужбы Румыніі дапытваюць людзей падазроных у кантактах з тэрарыстамі. Пры гэтым Цімафце не падаў ніякіх падрабязнасьцяў.
XS
SM
MD
LG