ТЭГЭРАН. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў пачала раздаваць харчовую дапамогу насельніцтву Афганістану. Гуманітарныя грузы дастаўляюцца ў Кабул і паўночныя афганскія правінцыі з Пакістану, Таджыкістану і Туркмэністану. Апошнімі днямі ў краіну паступіла каля 1.500 тонаў прадуктаў. Паводле ацэнкі ААН, блізу 7 мільёнаў афганцаў патрабуюць тэрміновай гуманітарнай дапамогі. 20% ад гэтай колькасьці – дзеці. У Тэгэране каардынатар гуманітарных праграмаў ААН Кэнза Ашыма мерыцца абмеркаваць з прэзыдэнтам Ірану Махамэдам Хатамі магчымасьць дадатковага разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны афганскіх уцекачоў. Іран, дзе ўжо знаходзіцца блізу двух мільёнаў афганцаў, зачыніў мяжу з Афганістанам.