БРУСЭЛЬ. Тут Сёньня распачынаецца саміт Эўрапейскага Зьвязу і Расеі. Галоўная тэма сустрэчы – барацьба зь міжнародным тэрарызмам. Мяркуецца, што расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін зьвернецца да краінаў Эўразьвязу з заклікам умацаваць супрацоўніцтва зь ягонай краінай у галіне бясьпекі.
На саміце таксама будуць абмяркоўвацца праблема пашырэньня Эўразьвязу і эканамічныя сувязі эўрапейскіх краінаў і Расеі.
Сёньня ў Брусэлі прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сустракаецца зь Генэральным сакратаром НАТО Джорджам Робэртсанам. Яны абмяркуюць узмацненьне міжнароднай бясьпекі і змаганьне супраць глябальнага тэрарызму. Учора Пуцін заявіў пра гатовасьць Расеі да ўсеабдымнага ўдзелу ў барацьбе з тэрарызмам.