АФІНЫ. Больш за 30 нелегальных імігрантаў зь Іраку затрыманыя на мяжы Турцыі і Грэцыі.
Грэцкая паліцыя паведаміла, што іракцы перапраўляліся праз памежную раку Эўрос на чоўне, пасьля чаго іх забраў на борт кіроўца турэцкага аўтафургону, які вёз тавары ў Заходнюю Эўропу.
Кожны імігрант заплаціў яму каля дзьвюх з паловаю тысячаў даляраў.