МАСКВА. Сёньня ўначы У Маскву з афіцыйным візытам прыбыў міністар абароны Ірану Алі Шамхані.
Чакаецца, што ён і міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў абмяркуюць магчымасьці пашырэньня расейска-іранскіх ваенных стасункаў.
Шамхані мае таксама правесьці перамовы з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым і сакратаром Рады Бясьпекі Расеі Уладзімірам Рушайлам падчас чатырохдзённага візыту. Тэма перамоваў – вайна ЗША супраць міжнароднага тэрарызму і продаж Расеяй зброі Ірану.
Іранскі міністар плянуе іаксама наведаць ваенныя заводы каля Масквы і ў Санкт-Пекцярбургу.