БЭРЛІН. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сказаў, што пашырэньне барацьбы зь міжнародным тэрарызмам прымусіць НАТО перагледзець свае прыярытэты і можа запатрабаваць больш фінансавых рэсурсаў ад краін-удзельніц. На думку Робэртсана, стварэньне шырокай коаліцыі для барацьбы з тэрарызмам зробіць розьніцу паміж краінамі, што належаць да Альянсу і што не належаць да яго, як ніколі неістотнай.