Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  Пытаньне пра далучэньне Арменіі да гэтак званай беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы не стаіць на парадку дня зьнешняй палітыкі Армэніі


ЕРЭВАН. Пытаньне пра далучэньне Арменіі да гэтак званай беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы не стаіць на парадку дня зьнешняй палітыкі Армэніі. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Арменіі Робэрт Качаран у размове з расейскімі журналістамі. Ён вітаў працэс беларуска-расейскага збліжэньня. Качаран сказаў, што ў Расеі і Беларусі можа быць узаемны інтарэс, а для Арменіі такога інтарэсу ён ня бачыць. Армянскі лідэр заўважыў, што далучэньне краіны да саюзу ўскладніла б адносіны зь Беларусьсю і Расеяй. Паводле Качарана, палітычныя сілы краіны, акрамя камуністаў, лічаць, што далучэньне да саюзу прывяло б да страты элементаў сувэрэнітэту.
XS
SM
MD
LG