Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім штотыднёвым звароце да нацыі заявіў, што ўрад энэргічна і мэтадычна вядзе барацьбу з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім штотыднёвым звароце да нацыі заявіў, што ўрад энэргічна і мэтадычна вядзе барацьбу з тэрарызмам. Ён падкрэсьліў, што гэтая барацьба не заўсёды адбываецца на вачох грамадзтва. Некаторыя перамогі, што прадухіляюць пагрозы і трагедыі, адбываюцца нябачна – сказаў ён, але наперадзе іншыя перамогі, якія будуць відавочныя для ўсіх. Ён падзякаваў дзяржавы , якія далучыліся да атытэрарыстычнай кааліцыі. “Шэраг краінаў, ад Расеі да Інданэзіі падтрымалі барацьбу з тэрарызмам”, – заявіў Джордж Буш. Ён падкрэсьліў, што “ЗША ня супраць афганскага нороду, Амэрыка – самы буйны пастаўшчык гуманітарнай дапамогі гэтай краіне. Але ЗША выступаюць супраць рэжыму талібаў і падтрымліваюць тыя краіны, якія забясьпечваюць ізаляцыю гэтага рэжыму”, -- заявіў прэзыдэнт Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG