Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:00 ]  Улады ЗША затрымалі больш за 480 чалавек, падазраваных у дачыненьні да тэрарыстычных актаў 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Улады ЗША затрымалі больш за 480 чалавек, падазраваных у дачыненьні да тэрарыстычных актаў 11 верасьня. Прадстаўнікі амэрыканскіх і эўрапэйскіх спэцслужбаў лічаць, што плян тэрарыстычных атакаў быў распрацаваны групаю людзей у Вялікай Брытаніі, Нямеччыне і Арабскіх эміратах. Учора міністар юстыцыі ЗША Эшкрафт прадэманстраваў журналістам ліст на арабскай мове, у якім выкладаюцца пляны тэрарыстаў. Ліст быў знойдзены ў рэчах Махамада Атты, які падазраецца ва ўчыненьні тэрарыстычнага нападу на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар у Н’ю-Ёрку. Былі знойдзеныя яшчэ дзьве копіі гэтага ліста: адна – у машыне, прыпаркаванай каля аэрапорту ў Вашынгтоне, другая -- у штаце Пэнсільванія на месцы падзеньня аднаго з самалётаў, захопленых тэрарыстамі.
XS
SM
MD
LG