Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:47 ]  Галоўны Пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў Гаазе афіцыйна абвесьціла новыя абвінавачаньні былому прэзыдэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу


ГААГА. Галоўны Пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў Гаазе афіцыйна абвесьціла новыя абвінавачаньні былому прэзыдэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу. Прадстаўніца Карлы дэль Понтэ --Флорэнс Гартман удакладніла, што новыя абвінавачаньні тычацца верагодных злачынстваў, зьдзейсьненых Мілошавічам ў часе вайны ў Харватыі ў 1991-95-м гадох. Мілошавіч ужо абвінавачаны ў злачынствах супраць чалавечнасьці і зьверствах, што мелі месца ў Косаве ў 1999-м годзе. У чэрвені сёлета ўлады Сэрбіі выдалі Мілошавіча Міжнароднаму суду, і зараз ён знаходзіцца ў гааскай турме.
XS
SM
MD
LG