Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:14 ]  Міжнародны Валютны Фонд ухваліў выдзяленьне Пакістану крэдыту на 135 мільёнаў даляраў


ВАШЫНГТОН. Міжнародны Валютны Фонд ухваліў выдзяленьне Пакістану крэдыту на 135 мільёнаў даляраў. Гэтая пазыка ўяўляе сабою апошнюю частку 600-мільённай праграмы падтрымкі Пакістану з боку МВФ. Фонд заклікаў Пакістан працягваць эканамічныя рэформы, асабліва ва ўмовах усё большай няпэўнасьці, зьвязанай з тэрарыстычнымі нападамі на Злучаныя Штаты. Міжнародны Валютны Фонд заявіў, што новая пазыка ніяк не зьвязаная са згодай Пакістану дапамагчы Злучаным Штатам у іх намаганьнях высачыць у суседнім Афганістане падазраванага тэрарыста Усаму бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG