Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:34 ]  Сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін працягне свой візыт у Нямеччыну


БЭРЛІН. Сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін працягне свой візыт у Нямеччыну. У цэнтры ўвагі візыту будуць эканамічныя пытаньні, Пуцін плянуе сустрэцца зь нямецкімі бізнэсоўцамі. Учора расейскі прэзыдэнт распачаў свой візыт перамовамі зь нямецкім канцлерам Герхардам Шрэдэрам і прэзыдэнтам Ёганэсам Раў і выступіў перад дэпутатамі бундэстагу. У сваім выступе Пуцін сказаў, што ў тэрарыстычным нападзе на Злучаныя Штаты вінаватыя ўсе краіны сьвету. На думку Пуціна, прычына гэтага палягае ў тым, што дагэтуль сьвет пакладаўся на «састарэлую сыстэму бясьпекі».
XS
SM
MD
LG